"Прыёрбанк": у Беларусі магчымая сур'ёзная дэвальвацыя

18.03.2011 10:57
Архив Редакция

Старшыня праўлення ААТ "Прыёрбанк" Сяргей Касцючэнка, выступаючы 17 сакавіка на штогадовым сходзе акцыянераў, паведаміў, што кіраўніцтва банка разглядае сур'ёзную дэвальвацыю рубля ў 2011 годзе як адзін з магчымых сцэнароў. Аднак, па словах кіраўніка "Прыёрбанка", гэта самы песімістычны з трох сцэнароў, які разглядае кіраўніцтва банка.

Пры гэтым Сяргей Касцючэнка запэўніў акцыянераў, што пры любым развіцці падзей кіраўніцтва «Прыёрбанка» зможа забяспечыць устойлівую работу банка, перадае Reuters.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 22 лютага пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталля Калядзіна прапанавала беларускім уладам узмацніць жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі і дэвальваваць нацыянальную валюту.

Тым не менш Нацбанк не прыслухаўся да рэкамендацый МВФ. Старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч 22 лютага заявіў, што банкаўская сістэма Беларусі працуе без збояў, і ўносіць якія-небудзь змены ў яе функцыянаванне, у тым ліку праводзіць дэвальвацыю рубля, у бліжэйшы час не плануецца. У ходзе апошняга даклада 17 сакавіка Пётр Пракаповіч таксама запэўніў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку, што пакуль ён будзе заставацца на сваёй пасадзе, разавай дэвальвацыі не будзе.

Как вам новость?
Головоломки