Псіхапат забіў дзвюх пенсіянерак

05.04.2010 15:17
Архив Редакция

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама паведамілі, што жыхар вёскі Ражкі Мядзелскага раёна, які стаіць на ўліку ў лекара-псіхіятра, забіў дзвюх пенсіянерак. Забойства адбылося прыкладна а 21:00 чацвёртага красавіка.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў распавялі, што 29-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Ражкі, разбіўшы шкло, пракраўся ў хату 77-гадовай жанчыны ў вёсцы Лотва. На той момант у яе ў гасцях знаходзіліся дзве пенсіянеркі. Псіхічна хворы хлопец збіў іх металічным дубцом і драўлянай палкай.

У міліцыі адзначылі, што ад атрыманых траўмаў 60-гадовая госця сканала на месцы, гаспадыня хаты памерла а гадзіне ночы ў Мядзелскай раённай лякарні. Трэцяя ахвяра, 75-гадовай жанчына, знаходзіцца ў лячэбнай установе з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам правай рукі.

Как вам новость?
Головоломки