Псіхічна хворы жыхар Мёраў зарэзаў сваю сужыцельку

22.03.2010 11:47
Архив Редакция

Падчас распівання спіртных напояў 28-гадовы псіхічна хворы жыхар Мёраў раптам накінуўся на сваю сужыцельку 1957 года нараджэння і нанёс ёй больш за 30 удараў нажом у галаву, шыю і грудзі. Пра гэта паведаміў следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Ад атрыманых раненняў жанчына сканала на месцы.

У пракуратуры вобласці адзначылі, што ў дачыненні да маладога чалавека ўзбудзілі крымінальную справу па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Забойства»), які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. На дадзены момант злачынцу змясцілі ў псіхіятрычную лякарню, пакуль праводзіцца расследаванне, паведамляе БелТА.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці за нанясенне цяжкіх целавых пашкоджанняў, а за ўчыненае тады злачынства ён цэлы год знаходзіўся на прымусовым лячэнні ва ўстанове псіхіятрычнага профілю, вызваліўшыся з яго толькі ў верасні 2009 года.

Как вам новость?
Головоломки