Пуцін: 90% разлікаў з Беларуссю ажыццяўляецца ў расійскіх рублях

20.09.2010 12:43
Архив Редакция

Доля разлікаў Расіі з Беларуссю ў расійскіх рублях у безвалютным варыянце перавышае 90%. Пра гэта 17 верасня паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін. Расійскі прэм'ер таксама падкрэсліў, што ў цэлым Расія і краіны СНД імкнуцца павялічваць ролю расійскага рубля ва ўзаемных разліках.

Уладзімір Пуцін дадаў, што ў цяперашні час аб’ём разлікаў у расійскіх рублях таксама расце з Украінай і Казахстанам. Адносна стварэння міжнароднага фінансавага цэнтру ў Маскве, расійскі прэм’ер паведаміў, што гэта даволі складаны працэс. «Але гэта не эфемерная задача», — дадаў прэм’ер-міністр Расіі.

Пры гэтым Расія, па словах Уладзіміра Пуціна, не пойдзе па лёгкім шляху стварэння афшору, каб прыцягнуць замежных інвестараў. Тым не менш, расійскі прэм’ер не выключыў магчымасць змянення падатковага заканадаўства, ліберальнага «з пункту гледжання функцыянавання, існавання і развіцця фінансавага і банкаўскага сектараў», перадаюць РИА «Новости».

Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што ў сферы прамых замежных інвестыцый у Расіі назіраецца пазітыўная тэндэнцыя выраўноўвання аб’ёмаў інвестыцый, якія ажыццяўляюцца ў Расію і з Расіі за мяжу. Так, па словах расійскага прэм’ера, за першае паўгоддзе 2010 года прамыя замежныя інвестыцыі ў Расію склалі 22 млрд. даляраў, а інвестыцыі з Расіі ў замежныя праекты — крыху больш за 20 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки