Пуцін абяцае "максімальна цесную" інтэграцыю ў рамках МС

17.05.2010 15:19
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што ўрад РФ будзе імкнуцца да "свядомай і максімальна цеснай" інтэграцыі ў рамках стварэння Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, а ў далейшым і Адзінай эканамічнай прасторы трох краін. Пра гэта расійскі прэм'ер заявіў на паседжанні прэзідыума ўрада Расійскай Федэрацыі.

«У нас будзе не толькі адзіная мытная тэрыторыя, але і агульныя рынкі капіталаў і працоўнай сілы, аб’яднаная транспартная сістэма і многае-многае іншае. Перакананы, што стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы створыць сур’ёзны пазітыўны імпульс развіццю расійскай эканомікі. Падасць дадатковыя магчымасці і грамадзянам, і бізнэсу», — цытуе словы Уладзіміра Пуціна прэс-служба ўрада Расіі.
«Па сутнасці, яны змогуць вольна выбіраць, дзе ім зручней працаваць, рэалізоўваць свае планы, праекты, а значыць, і дзяржава павінна будзе больш актыўна паляпшаць інвестыцыйны клімат. І такая канкурэнцыя, упэўнены, пойдзе на карысць», — адзначыў расійскі прэм’ер.
Прэм’ер-міністр Расіі нагадаў, што ўжо дасягнута адна з ключавых дамоўленасцяў, а менавіта, пра размеркаванне прыбыткаў ад імпартных пошлінаў паміж бюджэтамі краін-удзельніц Мытнага саюза. «Мяркую, што тут нам удалося знайсці справядлівую формулу, якая максімальна ўлічвае структуру замежнагандлёвых сувязяў нашых трох дзяржаў», — сказаў Уладзімір Пуцін.
«Мяркуецца, што Расія будзе атрымліваць 87,97% збіраных плацяжоў, Беларусь — 4,7% і Казахстан — 7,33%, — паведаміў старшыня ўрада Расіі. — Як бачыце, тут важная кожная лічба пасля коскі, бо, у канчатковым рахунку, гаворка ідзе пра значную частку нашых прыбыткаў». 
Расійскі прэм’ер нагадаў, што нават у крызісным 2009 годзе пошліны прынеслі ў расійскую казну 467 млрд. расійскіх рублёў. «На будучым тыдні запланаваны перамовы з партнёрамі Расіі па Мытным саюзе — Беларуссю і Казахстанам. Мы павінны будзем вырашыць рэшту пытанняў, каб агульны мытны кодэкс мог усупіць у сілу з першага ліпеня гэтага года, як гэта і прадугледжана графікам нашай сумеснай працы», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Как вам новость?
Головоломки