Пуцін: я не глядзеў "Хроснага бацьку", але мне расказвалі

30.08.2010 14:31
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, абмяркоўваючы ўзаемаадносіны з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што не глядзеў фільм "Хросны бацька", паказаны расійскім тэлеканалам НТВ. "Я не глядзеў. Але мне расказвалі", — прызнаўся Уладзімір Пуцін.

Па словах Уладзіміра Пуціна, рэзкія заявы Аляксандра Лукашэнкі яго не закранаюць, паведамляе «Коммерсантъ».

«Я, шчыра кажучы, ужо не памятаю, што ён там пра мяне казаў! Спрабаваў неяк цапаць, але я неяк на гэта не завастрыўся. У мяне ўнутранага пратэсту ў дачыненні да яго з гэтай нагоды не ўзнікла. Я нават не памятаю, што ён казаў», — адзначыў Уладзімір Пуцін.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не глядзеў фільмы, паказаныя расійскім тэлеканалам НТВ, але лічыць, што «гэта фільм — пра іх». «Яны хочуць, каб і ўсе такія былі. Таму ніякай рэакцыі на бруд мы з Беларусі не дапусцім, колькі б там ні стваралася гэтых фільмаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Ніякага канфлікту паміж расійцамі і беларусамі няма і быць не можа. Усё, што адбываецца, гэта абсалютна суб’ектыўна. Гэта асабісты канфлікт, таму вы так яго і ўспрымайце», — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки