Пуцін: краіны МС гатовыя абмяркоўваць удзел краін СНД у АЭП

15.10.2010 16:03
Архив Редакция

Беларусь, Казахстан і Расія гатовыя абмяркоўваць магчымы ўдзел у Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) іншых краін СНД. Пра гэта 15 кастрычніка на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц Мытнага саюза паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін.

«Мы гатовыя паабмяркоўваць гэтыя працэсы, удзел у гэтых працэсах любых партнёраў на постсавецкай прасторы. Некаторыя партнёры па СНД і ЕўрАзЭС даўно, з першых крокаў абмеркавання стварэння Мытнага саюза выяўлялі прамую цікавасць да сумеснай працы», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Так, расійскі прэм’ер адзначыў, што зацікаўленасць у далучэнні да інтэграцыйных працэсаў апошнім час выяўляюць Кыргызстан, Таджыкістан і Украіна, перадае ІТАР-ТАСС.

У той жа час Уладзімір Пуцін лічыць, што «працэс узгаднення пазіцый з’яўляецца вельмі складаным і вельмі тонкім». «І тыя, хто будзе далучацца пазней, павінны будуць зыходзіць з тых дамоўленасцяў, якіх нам у такой складанай, цяжкай працы ўдаецца дасягнуць», — падкрэсліў прэм’ер-міністр Расіі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, раней Уладзімір Пуцін заяўляў аб тым, што запуск АЭП дасць магчымасць стварыць дадатковыя магчымасці для эканомікі ўсіх краін-удзельніц АЭП, павысіць іх канкурэнтаздольнасць, а таксама актывізуе ўзаемны паток капіталаў, тэхналогій і тавараў.

У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што стварэнне АЭП Беларусі, Расіі і Казахстана стане новым і беспрэцэдэнтным крокам у эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы.

Как вам новость?
Головоломки