Пуцін: курс беларускіх уладаў заслугоўвае падтрымкі

16.12.2010 15:26
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы ў жывым тэлеэфіры на пытанні расійцаў, заявіў, што адносіны з Беларуссю не заўсёды бываюць простымі. "Але трэба сказаць шчыра: беларускае кіраўніцтва ўзяло сумленны курс на эканамічную інтэграцыю з Расіяй. Гэты выбар, безумоўна, заслугоўвае падтрымкі і павагі", — адзначыў ён.

Уладзімір Пуцін паведаміў, што згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, у 2011 годзе Расія паставіць у Беларусь бяспошлінна 20-21 млн. тон сырой нафты. У сваю чаргу, мыты ад продажу беларускіх нафтапрадуктаў за мяжу будуць пералічаць у расійскі бюджэт, перадае БелТА.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што расійскі бок «пагадзілася вынесці за дужкі нафту, якая здабываецца ў Беларусі».

Как вам новость?