Пуцін: інфармацыйнай вайны з Беларуссю няма

25.07.2010 15:21
Архив Редакция

Інфармацыйнай вайны паміж Беларуссю і Расіяй няма. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Крыме. «Я шчыра вам кажу: я не бачу ніякіх прыкмет якой бы то ні было вайны, якіх бы то ні было баявых дзеянняў. Я ж не выпадкова спытаў: ёсць ахвяры? Бо няма нічога», — адзначыў расійскі прэм'ер.

«У дачыненні да мяне, у дачыненні да дзейнага прэзідэнта Расіі, у дачыненні многіх іншых нашых палітычных дзеячаў мы вельмі часта бачым дастаткова вострыя матэрыялы. Гэта вайна, ці што? Нашы калегі, калі з’яўляюцца нейкія вострыя матэрыялы, чамусьці думаюць, што яны кімсьці ініцыяваны. Але гэта не так. Маса нейкіх падводных плыняў, я нават не паспяваю за ўсім гэтым сачыць. Ну, з’явіліся нейкія вострыя матэрыялы — што цяпер?», — заявіў Уладзімір Пуцін, перадае прэс-служба расійскага прэм’ера. 
На думку кіраўніка расійскага ўрада, у выпадку наяўнасці крытыкі ў інфармацыйнай прасторы, варта «адказваць таксама ў інфармацыйнай прасторы». «Думаю, што гэта будзе правільна, калі людзі, якіх гэта закранае, адпаведным чынам адрэагуюць, дадуць свае аргументы аўтарам тых матэрыялаў, якія яны лічаць несправядлівымі ці залішне вострымі», — адзначыў Уладзімір Пуцін. 
Ён таксама паведаміў, што з Беларуссю заўсёды было лёгка дамаўляцца. «Вельмі лёгка! Так лёгка! Мы па ўсіх пытаннях дамовіліся. Вы ведаеце, калі гаворка ідзе аб грошах, аб аб’ёмах паставак энергарэсурсаў, усім хочацца нешта атрымаць на халяву ад Расіі. А калі не атрымліваецца, то ўзнікае раздражненне». 
Па словах расійскага прэм’ера, спрэчкі з беларускім бокам ўзнікаюць таму, што «мы просім толькі аднаго: выконваць падпісаныя намі дамоўленасці». «Але калі нам кажуць: давайце мы ў гэтым годзе заплацім паменш, а ў наступным — у два разы больш. Мы згаджаемся. А ў наступным годзе нам кажуць: не, давайце пакінем усё, як было ў пазамінулым годзе», — паведаміў Уладзімір Пуцін. 
Тым не менш, на яго думку, «запас трываласці з абодвух бакоў яшчэ вельмі вялікі». «Усе хочуць купіць танней, прадаць даражэй — ну, гэта ж звычайная справа. Што тут такога, навошта тут нагнятаць нешта? Ідзяце на рынак — там вам імкнуцца прадаць даражэй, вы хочаце купіць танней. Зтаргаваліся. Але паўтараю яшчэ раз: калі зтаргаваліся, падпісалі паперку — выконваць трэба. Вось толькі гэтага мы і хочам», — рэзюмаваў Уладзімір Пуцін.

Как вам новость?
Головоломки