Пуцін: ратыфікаваць пагадненні па АЭП трэба да 1 ліпеня

26.04.2011 12:29
Архив Редакция

Расійскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін лічыць, што да канца чэрвеня трэба скончыць ратыфікацыю пагадненняў, якія фармуюць прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта ён заявіў 25 красавіка падчас пасяджэння сумеснай калегіі міністэрстваў фінансаў і эканамічнага развіцця Расіі.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін заявіў, што адзіны рынак трох дзяржаў павінен пачаць працу 1 студзеня 2012 года. Паводле слоў расійскага прэм’ера, для забеспячэння рэалізацыі пагадненняў па АЭП на практыцы трэба падрыхтаваць больш за 70 дакументаў.

«Перад намі стаіць і такая складаная, далікатная задача, як фармаванне наднацыянальных органаў Адзінай эканамічнай прасторы, да гэтага пытання трэба падысці з усёй адказнасцю», — цытуе палітыка БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 15 сакавіка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўскладае вялікія надзеі на фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза. «Як вы, так і мы ў Беларусі асабліва ўскладаем і ўскладалі вялікую надзею і бачылі вялікую перспектыву ў гэтым буйным саюзе», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки