Пуцін: спрэчкі ў адносінах з Беларуссю непазбежныя

15.10.2010 14:31
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што спрэчкі ў адносінах з Беларуссю непазбежныя. "Перакананы, што праблемы, спрэчкі, непаразуменне, як і ў сям'і, яны непазбежныя. Але спадзевы нашых брацкіх народаў — важнейшыя", — падкрэсліў кіраўнік урада РФ 15 кастрычніка ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

На думку Уладзіміра Пуціна, рэзерваў для нарошчвання беларуска-расійскага супрацоўніцтва яшчэ шмат: неабходна выкарыстоўваць існы патэнцыял у кааперацыі, падтрымліваць высокатэхналагічныя праекты, перадае БелТА.

Расійскі прэм’ер дадаў, што неабходна максімальна хутка завяршыць працу над бюджэтам Саюзнай дзяржавы на 2011 год, каб забяспечыць бесперабойнае фінансаванне сумесных праграм.

Как вам новость?