Пуцін тлумачыў Сідорскаму сваю пазіцыю па нафце яшчэ 19 сакавіка

07.04.2010 08:31
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін яшчэ 19 сакавіка накіраваў свайму беларускаму калегу Сяргею Сідорскаму ліст з тлумачэннем пазіцыі РФ па збіранні пошлін на нафтапрадукты, які Беларусь аспрэчыла ў Эканамічным судзе СНД 25 сакавіка. Пра гэта шостага красавіка паведаміла крыніца, блізкая да расійскага ўрада.

Як растлумачыў суразмоўца агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, да дадзенага ліста прыкладалася заключэнне расійскага міністэрства юстыцыі па гэтым пытанні, у якім мінюст РФ заявіў, што «ўсе дзеянні расійскага боку ў пытанні збірання пошлін на пастаўляемыя ў Беларусь нафтапрадукты не супярэчаць падпісанаму пратаколу (падпісаны 27 студзеня 2010 года пратакол да дамовы па пастаўках сырой нафты ў Беларусь — Тэлеграф)».

Па меркаванні расійскага боку, выкладзенаму ў лісце Ўладзіміра Пуціна, у гэтым пытанні «ўступае ў дзеянне расійскае нацыянальнае заканадаўства, якое прадугледжвае збіранне пошлін на нафтапрадукты».

«Пры гэтым іншых механізмаў, якія б дазвалялі гэтага не рабіць, у двухбаковых беларуска-расійскіх адносінах няма», — адзначыла крыніца.

У расійскім мінюсце адзначылі, што прадукты перапрацоўкі нафты, у тым ліку нафтахімічная сыравіна, якія пастаўляюцца з РФ у Беларусь, абкладаюцца вывазной мытнай пошлінай з першага студзеня 2010 года на падставе тэлетайпаграмы Федэральнай мытнай службы Расіі.

Как вам новость?
Головоломки