Пуцін зацікаўлены ў "шчыльнай працы" з Мясніковічам

29.12.2010 16:26
Архив Редакция

Кіраўнік расійскага ўрада Уладзімір Пуцін павіншаваў Міхаіла Мясніковіча ў сувязі з яго прызначэннем на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі. Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, Уладзімір Пуцін выказаў надзею на "усямернае пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". «Мы зацікаўлены ў шчыльнай сумеснай працы з новым беларускім урадам», — адзначыў расійскі прэм'ер.

«Традыцыйна дружалюбныя, саюзніцкія расійска-беларускія адносіны працягваюць паспяхова развівацца. Нашы краіны дасягнулі істотных вынікаў у інтэграцыйным узаемадзеянні. Буйной падзеяй стаў запуск Мытнага саюза, вядзецца планамерная праца па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы», — гаворыцца ў тэлеграмме прэм’ер-міністра РФ.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня істотна абнавіў ўрад Беларусі і прызначыў у якасці новага прэм’ер-міністра краіны старшыню прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясніковіча. Першым намеснікам прэм’ера прызначаны Уладзімір Сямашка, які займаў гэты пост і ва ўрадзе Беларусі пад кіраўніцтвам Сяргея Сідорскага.

Как вам новость?