Пуцін задаволены працай Мытнага саюза

19.11.2010 16:55
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін задаволены тым, як пачаў працаваць Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана, і разлічвае на пачатак працы Адзінай эканамічнай прасторы ўжо ў 2012 годзе. На пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у пашыраным складзе кіраўнік урада РФ адзначыў, што Мытны саюз стаў ключавым праектам у рамках супольнасці.

«Яго (Мытнага саюза — Тэлеграф) запуск ўжо прынёс адчувальныя выгоды канкрэтным прадпрыемствам і цэлым галінам, паскорыў працэсы посткрызіснага аднаўлення эканомік», — сказаў расійскі прэм’ер, перадае AFN.

«Наступная мэта, якая адпавядае логіцы інтэграцыі, — гэта стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы са свабодным рухам тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, узгодненай макраэканамічнай палітыкай. У поўным аб’ёме яна павінна запрацаваць ужо ў 2012 годзе», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Аналізуючы пытанні, якія разглядаліся 19 лістапада на пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, старшыня расійскага ўрада вылучыў праект дамовы аб звароце ў суд ЕўрАзЭС. «Важна стварэнне такога органа па рашэнні спрэчных пытанняў», — адзначыў Уладзімір Пуцін. Механізм, які ён вызначыць, паслужыць стымулам для далейшага развіцця сувязяў супольнасці, перадае БелТА.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў таксама важнасць дзейнасці Цэнтру высокіх тэхналогій ЕўрАзЭС. «Мы нядрэнна прасунуліся ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы», — сказаў ён. Ужо адабрана шэсць праектаў, запланаваных да рэалізацыі, цяпер яны праходзяць экспертызу. Уладзімір Пуцін выказаў надзею на тое, што колькасць такіх праектаў будзе павялічвацца, што вельмі важна для інтэграцыйных працэсаў.

Как вам новость?