Пуціну патрэбны мір ва ўсім свеце. Пажадана ў ягоным свеце.

08.04.2010 13:48
Архив Редакция

Не будзем спрабаваць прадказаць сцэнар новай аперацыі ФСБ «Вяртанне 2010», але асноўныя матывы гэтага выдатковага мерапрыемтсва, якое, з пункту гледжання сусветнай грамадскасці, не надае Расіі дэмакратычнага шарму, варта пазначыць.

Аўтар: Павел Шапавалаў

Ты чытаў артыкул у сённяшняй «Правде»?
Не, пераказаць не магу. Гэта не тэлефонная размова.
(анекдот часоў Перабудовы)

 
У спецслужбаў існуе вядомы спосаб праверыць чалавека на маніякальныя схільнасці. Чалавеку, які праходзіць праверку прапануюць адказаць на тэставую загадку: «На пахаванні сваёй маці дзяўчына бачыць прыгожага мужчын прыгажуна і моцна яго кахае. Праз тыдзень яна без усялякіх бачных прычын забівае сваю родную сястру. Навошта яна гэта робіць». Калі чалавек са звычайнай псіхікай выдае ў якасці адказу розныя тэорыі пра сувязь мужчыны прыгажуна з сястрой дзяўчыны, ці пра віну сястры ў смерці маці, дык усё маньякі-псіхапаты адказваюць аднолькава: «Каб яшчэ раз сустрэць гэтага мужчыну на пахаванні сястры».

А вось яшчэ адзін тэст:  апытанне праведзенае расійскім інстытутам грамадскай думкі ў сувязі з дзесяцігоддзем выбухаў дамоў у Маскве паказаў: калі 10 гадоў назад 65% насельніцтва Расіі цалкам адпрэчвалі магчымасць удзелу спецслужбаў у арганізацыі гэтых тэрактаў, зараз спрэс адпрэчваюць версію пра тое, што выбухі арганізавала ФСБ, толькі 57% расейцаў. І гэта пасля 10 гадоў татальнай прасілавікоўскай прапаганды ў расійскіх СМІ.

Тады, 10 гадоў  назад, прыхільнікі ФСБ-версіі тлумачылі зацікаўленасць спецслужбаў у дэстабілізацыі становішча ў краіне пэўнай мэтай — неабходнасцю забяспечыць перамогу Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах. Народ не верыў у нялюдскую логіку ўласных службаў бяспекі. Але падобна, пасля загадкавых забойстваў сына Міхаіла Гуцарыева і маці Яўгена Чычваркіна, адзінай мэтай якіх было «запрасіць» аб’яўленых ў вышук бізнэсмэнаў на пахаванні, расійскія «спецыялісты па ўнутранай бяспецы» даказалі, што імі рухае менавіта логіка маньякаў-псіхапатаў. І таму, пасля выбухаў у маскоўскім метро версія пра «руку ФСБ» узнікае ці ледзь не першай, і ўжо не выклікае ніякага адрыньвання ў народных масах.

Зрэшты, расійскія СМІ ўсё яшчэ не гатовыя выказаць гэту версію ўслых. Ім даводзіцца прамаўляць яе ў галовах уласных журналістаў і рэдактараў, але і там гэту версію выяўляе «пуцінская гародніна» Грызлоў і Міронаў. За што гэтыя «партыйныя лідары» абрынуліся з крытыкай і з абвінавачваннямі ў дапамозе тэрарыстам менавіта на «Московский комсомолец» і «Ведомости»?

Зусім не за тое, што сказанае Мінкіным у яго артыкуле. Выказваўся Мінкін і больш жорстка. А за тое, што Мінкін недагаварыў. «Гэта не можа быць выпадковасцю, што абодва выбухі адбыліся на станцыях, а не ў тунэлі… На поўным руху хутчэй за ўсё вагоны б сышлі з рэек. Вагоны пакарабачаныя, дзверы зачыненыя, ахвяр магло быць у сотні разоў больш», — піша Мінкін. Выяўляючы ўнікальную, анамальную заканамернасць, журналіст дае ёй не меней анамальнае тлумачэнне: «Але абодва выбухі адбыліся ў момант прыпынку, у момант адчынення дзвярэй. Чым гэта растлумачыць — не ведаю. Але што гэта не выпадковасць — зусім зразумела».

Іншымі словамі, «шаноўны чытач, дадумай сам». Сам дадумай, каму патрэбныя выбухі ў цэнтры Масквы са строга рэгламентаванай колькасцю ахвяр. Калі ахвяр апынецца 40 — гэта нагода даць сілавікам дадатковыя паўнамоцтвы, увесці татальную цэнзуру на асвятленне тэрактаў у СМІ. І працэс ужо пайшоў па заканадаўчай ініцыятыве адзінароса Роберта Шлегеля. Калі ахвяр, паводле Мінкіна, апынецца ў сотні разоў больш, гэта значыць лік іх будзе вылічацца тысячамі — гэта нагода разагнаць ФСБ і іншыя спецслужбы, прызнаць палітыку ўлад на Каўказе поўным правалам, а вертыкаль улады — фатальнай памылкай у гісторыі краіны.

Нават «агароднінная свядомасць» Грызлова і Міронава дазволіла ім дадумаць за Мінкіна і кінуцца абараняць свайго хросны бацьку — Уладзіміра Ўладзіміравіча Пуціна. Калі выказаць здагадку, што выбухі — сапраўды справа рук ФСБ — дык гэта не што іншае, як выкарыстанне апрабаванай 10 гадоў назад схемы, а значыць — пачатак вяртання Пуціна ў прэзідэнцкае крэсла. Тое, пра што мараць яго бліжэйшыя паплечнікі, змучаныя пэўнай працай, якую ім зараз змушаны даручаць кіраўнік выканаўчай улады.

Зараз зразумелы і «наезд» на «Ведомости». Зачэпка ў гэтым выпадку выглядае досыць недарэчна. Грызлоў прычапіўся да загалоўка «Помста за Каўказ», як быццам калі мЕтро падарвалі чачэнцы, ДЫК гэта магла быць помста за Саяна-Шушанскую ГЭС ці мытны саюз з Беларуссю і Казахстанам. Пракалоліся «Ведомости» не ў загалоўку, а ў аналізе паводзін уладнага тандэму адразу пасля выбухаў. Апісваючы дзеянні Пуціна і Мядзведзява «Ведомости» падагульняюць іх не самым карэктным выказваннем: «Фактычна атрымалася, што Мядзведзяў зрабіў усю арганізацыйную працу, уласцівую ўраду, а Пуцін даў разгорнутую адзнаку падзеі як палітык».  «Як Прэзідэнт» — недагаворваюць «Ведомости», але ўсё ж чытаюць паміж радкоў Грызлоў з Міронавым. І вінавацяць «Ведомости» ўслых у дапамозе тэрарыстам, а пра сябе ў тым, што раней часу засвяцілі схему вяртання іх шэфа Пуціна ў крэсла прэзідэнта.

Не будзем спрабаваць прадказаць сцэнар новай аперацыі ФСБ «Вяртанне 2010», але асноўныя матывы гэтага выдатковага мерапрыемства, які, з пункту гледжання сусветнай грамадскасці, не надае Расіі дэмакратычнага шарму, варта пазначыць.

Як заўсёды за ўсім стаіць асабістая крыўда і грошы. Крэсла прэм’ера быццам бы і зручнае, і нават канстытуцыйнае, апынулася для Пуціна вельмі няўтульным. Гэтакім пракруставым ложкам. Хочацца і туды галаву засунуць, і тут руку за чым-небудзь асабліва каштоўным высунуць, але даводзіцца цалкам размяшчацца ў крэсле. пасада прэм’ера, па-ранейшаму забяспечваючы Пуціну татальную ўладу ў Расіі, тым не менш, пазбаўляе яго права ўдзелу ў сусветнай тусоўцы. Якая паўстае ці то ў выглядзе G8, ці то G20, а то і зусім у выглядзе асабістых сустрэч з прэзідэнтамі ЗША ці Кітая. Гэта значыць адсоўвае Пуціна ад тых самых мерапрыемстваў, дзе пілуецца асноўнае Сусветнае Бабло. Па бізнэсе расійскі прэм’ер змушаны сядзець там, дзе дзеляць адкаты за навядзенне канстытуцыйнага парадку ў Чачні і перапрацоўку баксітаў у Пікалеве. Гэта значыць каля сотняў мільёнаў. А сотні мільярдаў, пра якія гаворка ідзе на G8 і G20, і якія больш звыклыя для калькулятара, убудаванага ў галаву расійскага экс-прэзідэнта, праходзяць міма.

Між тым з  выбудаванай  за гады прэзідэнцтва фінансавай падушкі ў асобе тандэму «Газпрам — Раснафта» ва ўсе бакі ляцяць пёры. «Раснафце» пагражае арышт усіх даляравых рахункаў, і ёй няма куды больш збываць адзіны прадукт, які яна ўмее вырабляць, «Газпраму» зачынены ўваход на рынак ЗША, Штокманаўскае радовішча апынулася блефам.  У тое ж самае пагражаюць ператварыцца Паўночны і Паўднёвы струмені калі нехта, які чамусьці сядзіць у яго, Пуціна, прэзідэнцкім крэсле, не зможа спыніць скарачэнне закупаў расійскага газу па завышаных коштах еўрапейскімі спажыўцамі.

Характэрна, што зачэпленыя Грызловым «Ведомости», менш чым праз тыдзень пасля абвінавачвання ў дапамозе тэрарызму выбухаюць сенсацыйным артыкулам «Вораг мадэрнізацыі», дзе вінавацяць «Газпрам» у непрадукцыйным выкарыстанні грошай, скарачэнні здабычы, правале ўсіх новых праектаў, скупцы няпрофільных актываў. Фактычна, у давядзенні газавай галіны Расіі да перадбанкротнага стану. Самы час Грызлову вінаваціць «Ведомости» ў дапамозе сусветным газавым гігантам Petrobras і PetroChina, з разумнымі  інвестыцыямі якіх параўноўваюць «Ведомости» дзейнасць «эфектыўнага газпрамаўскага мэнэджменту».  З прычыны палітычнай блізарукасці — не ў карысць апошняга.

Расійская прэса, падобна, выйшла на сцежку абвешчанай Пуціным вайны. І ў адрозненне ад падзей 10-гадовай даўніны не гатовая адседжвацца ў акопах. А значыць, бачыць іншую, альтэрнатыўную Пуціну моц. І вайна Пуціна за вяртанне ва ўладу не будзе паўторам маленькай пераможнай вайны-1999. У сарцірах-2010 мачыць збіраюцца ўжо не страшных барадатых вахабітаў, а чачэнскіх жанчын, якія і без таго ўжо абматалі сябе выбухоўкай і падарвалі. А на такую вайну падняць народ значна цяжэй. Нейкая яна не народная. Не святая вайна.

Как вам новость?