Піўзаводы Беларусі аб'ядналіся ў гільдыю півавараў

27.04.2010 17:56
Архив Редакция

Беларускія піўзаводы аб'ядналіся ў саюз "Гільдыя півавараў". У саюз увайшлі ААТ "Крыніца", ААТ "Піўзавод "Аліварыя", ААТ "Лідскае піва", кампанія Heineken у Беларусі (ІЗАТ "Піваварная кампанія "Сябар", СААТ "Рэчыцапіва"), ААТ "Брэсцкае піва".

Пра стварэнне «Гільдыі півавараў» паведаміў 27 красавіка на прэс-канферэнцыі гендырэктар ААТ «Крыніца» Рыгор Пяткевіч. «Ідэя стварэння гільдыі наспявала даўно, але яна была сфармавана, калі былі вызначаны асноўныя гульцы рынку», — цытуе Рыгора Пяткевіча БелаПАН. Гільдыя плануе адстойваць інтарэсы айчынных вытворцаў піва.

Дадатковым стымулам да стварэння саюза півавараў, па словах гендырэктара ААТ «Крыніца», стала «неадназначнае стаўленне да піва з боку дзяржавы, прыраўноўванне піва да алкагольных напояў, зніжэнне іміджу натуральнасці прадукта, ціск на піўную галіну, абмежавальныя і забаронныя меры, акцызная палітыка, рост імпарту піва».

Як раней паведамляў Тэлеграф, 23 лютага ў Беларусі ўступіў у дзеянне закон «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці». Закон устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу на суму да васьмі базавых велічынь за распіванне піва і іншых слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Как вам новость?
Головоломки