Рада ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю па Беларусі

20.06.2011 08:59
Архив

Рада ААН па правах чалавека 17 чэрвеня асудзіў парушэнні правоў чалавека да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў канцы 2010 года, паклікаўшы ўрад краіны спыніць "пераслед" лідараў апазіцыі. За прыняцце рэзалюцыі прагаласавала 21 краіна, пяць выступіла супраць і 19 устрымаліся.

Рада выказала шкадаванне з нагоды «прымянення гвалту, адвольных арыштаў, затрыманні і палітычна матываванага асуджэння апазіцыйных кандыдатаў, іх прыхільнікаў, журналістаў і праваабаронцаў». У рэзалюцыі таксама выказваецца шкадаванне ў сувязі з парушэннем працэсуальных нормаў, у тым ліку права на справядлівае судовае разбіральніцтва для ўдзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, паведамілі ў Цэнтры навін ААН.

Рада ААН «настойліва заклікае ўрад Беларусі спыніць палітычна матываваныя пераследы і прыгнёт апазіцыйных лідараў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, юрыстаў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, студэнтаў і тых, хто іх абараняе».

У рэзалюцыі таксама гаворыцца аб неабходнасці вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, аб павазе свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцый, спынення «затрымання і выправаджэння міжнародных назіральнікаў».

МЗС рашуча асудзіў рэзалюцыю ААН

«Гэты дакумент з’яўляецца прадуктам пераважальных у Брусэлі ангажаваных і не падмацаваных фактамі ацэнак адносна сітуацыі ў Беларусі, разлічаных на тое, каб прадставіць нашу краіну як адмысловы выпадак невыканання абавязацельстваў у праваабарончай сферы», — адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

На яго думку, «адсутнасць падтрымкі рэзалюцыі па Беларусі з боку большасці дзяржаў-членаў Рады па правах чалавека з усёй відавочнасцю паказала, што гэты дакумент не з’яўляецца адлюстраваннем агульнай думкі міжнароднай супольнасці ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі і ў сувязі з гэтым не заслугоўвае даверу».
 
Андрэй Савіных заявіў, «што дадзеная рэзалюцыя падрывае прынцып невыбарчага разгляду праваабарончых сітуацый і будзе мець дэструктыўныя наступствы для Рады па правах чалавека і праваабарончых органаў ААН у цэлым».

У МЗС адзначылі, што Беларусь у поўнай меры выконвае і мае намер у далейшым выконваць свае абавязацельствы, узятыя ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі па правах чалавека. Яна таксама выступае «за адкрыты, ўзаемапаважлівы і раўнапраўны дыялог па правах чалавека, без дыскрымінацыі і двайных стандартаў».