Рада Бяспекі ААН рэзка асудзіла выбух у мінскім метро

14.04.2011 13:53
Архив Редакция

Рада бяспекі ААН 13 красавіка выказала глыбокае спачуванне пацярпелым у выніку выбуху ў Мінску і іх родным. "Любыя тэракты з'яўляюцца бясспрэчнымі злачынствамі незалежна ад таго, хто з'яўляецца іх арганізатарамі, дзе гэтыя злачынствы здзейсненыя і які матыў пераследвалі", — гаворыцца ў заяве.

Члены Рады бяспекі таксама заявілі аб неабходнасці рашучай барацьбы ў рамках Статута ААН і міжнароднага права з тэрарызмам у любых яго формах. «Любыя праявы тэрарызму ўяўляюць сур’ёзную пагрозу міру і бяспецы на планеце», — заявілі ў Радзе Бяспекі ААН, перадае агенцтва «Сіньхуа».

Як раней перадаваў Тэлеграф, раней генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, які са смуткам дазнаўся аб смяротным выбуху ў мінскім метро, выказаў спачуванні народу Беларусі і сем’ям ахвяраў, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.

Как вам новость?
Головоломки