Рада Еўропы крытыкуе судовыя прысуды па "справе 19 снежня"

26.05.2011 13:23
Архив Редакция

Камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг раскрытыкаваў судовыя працэсы па справе аб масавых беспарадках, якія праходзяць у Мінску. "Пры тым, што ўвечары пасля выбараў 19 снежня было арыштавана не менш як 700 дэманстрантаў, цяпер шэраг з іх падпаў пад судовы пераслед, ім былі прад'яўленыя неабгрунтаваныя абвінавачанні і вынесены вельмі суровыя прысуды", — адзначыў ён.

«Кандыдат на пасаду прэзідэнта, Андрэй Саннікаў, які зазанаў жорсткае абыходжанню, цяпер прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што ён пратэставаў супраць падтасоўкі вынікаў выбараў. Іншыя асобы, якія разам з ім паўсталі перад судом, атрымалі ад трох да трох з паловай гадоў турэмнага зняволення. Ім было прад’яўленае абвінавачванне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў», — напісаў Томас Хамарберг ў сваім блогу Human Rights Comment.

«Суд усклаў адказнасць на вядомых актывістаў, якія знаходзіліся сярод 30 тыс. мірных дэманстрантаў на плошчы Незалежнасці, за біццё вокнаў у Доме ўрада, хоць на самой справе гэтым займалася невялікая група хуліганаў, якая дзейнічала ў аддаленні ад асноўнай дэманстрацыі, якая праходзіла пры захаванні парадку. Ілжывыя абвінавачанні супраць мірных дэманстрантаў», — адзначыў камісар па правах чалавека.

Акрамя таго, дадаў ён, «палітызаваныя судовыя працэдуры суправаджаліся кляйменнем праваабаронцаў з боку афіцыйных асоб». Напрыклад, пераследу падвяргаліся прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэту і праваабарончага цэнтра «Вясна», і ёнтолькі ўзмацнілася пасля выбуху, які адбыўся 11 красавіка ў мінскім метро.

«Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны здраднікі і «пятая калона». Ёсць шматлікія паведамленні пра ўсё большыя абмежаваннях у адносінах да агульнай дзейнасці праваабаронцаў і актывістаў. Яны зазанаюць пераслед і неаднаразовыя допыты з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Праводзяцца ператрусы ў прыватных дамах найбольш вядомых праваабаронцаў, асобныя асобы і арганізацыі атрымліваюць папярэджанні, у іх канфіскуюць кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі», — канстатуе Томас Хамарберг.

Ён нагадаў, што Беларусь не ўваходзіць у Раду Еўропы, паколькі «не адпавядае патрабаванням для ўступлення ў гэтую арганізацыю».

«Адным з наступстваў гэтага ёсць тое, што грамадзяне гэтай краіны не могуць разлічваць на механізмы і праграмы ў падтрымку правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Тым больш важна не забыцца пра лёс беларускага народа і аказваць з нашага боку канструктыўную дапамогу грамадзянскай супольнасці гэтай еўрапейскай краіны», — заклікаў Томас Хамарберг.

Как вам новость?
Головоломки