Рада ЕС абмяркуе магчымасць увядзення новых санкцый супраць Беларусі

20.06.2011 10:32
Архив

Рада Еўрапейскага саюза на ўзроўні міністраў замежных спраў на чарговым пасяджэнні ў Люксембургу 20 чэрвеня абмяркуе сітуацыю ў Беларусі. У прыватнасці, будзе абмяркоўвацца магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў. Старшынёй сэсіі будзе вярхоўны прадстаўнік па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі ЕС Кэтрын Эштан.

Еўрапейскі саюз глыбока занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона ў Беларусі. Асаблівую заклапочанасць еўрапейскіх дыпламатаў выклікае крымінальны пераслед апазіцыі, у тым ліку, турэмнае зняволенне экс-кандыдатаў у прэзідэнты.

Як перадаваў Тэлеграф, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Еўрасаюз увёў візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Паколькі сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека, на думку еўрапейскіх службоўцаў, са снежня 2010 года ў лепшы бок не змянілася, ЕС разглядае магчымасць пашырэння санкцый.