Радзькоў падзякаваў БРСМ за падтрымку Лукашэнкі — відэа

03.03.2011 15:21
Архив Редакция

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў падзякаваў актывістам БРСМ за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. "Як кіраўнік выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі хачу падзякаваць актывістам БРСМ за працу падчас выбараў. Яны былі вельмі актыўныя, удзельнічалі ў пікетах, працавалі з душой, шчыра", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, БРСМ падтрымаў прэзідэнта, бо ведае аб выніках яго дзейнасці і бачыць поспехі ў развіцці краіны. Ён лічыць, што моладзі сёння лёгка знайсці працу, зарабляць, забяспечваць сям’ю, атрымаць кватэру, займацца бізнэсам або дзяржаўнай дзейнасцю, перадае БелТА.

Радзькоў: моладзь гарой стаяла за прэзідэнта

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што не гледзячы на нападкі і правакацыі прыхільнікаў іншых кандыдатаў, актывісты БРСМ даказалі «перавагі праграмы Аляксандра Лукашэнкі, абапіраючыся на рэальныя вынікі яго дзейнасці».

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта паведаміў, што вопыт работы структур БРСМ на выбарах 2010 года варта прааналізаваць і ўлічыць пры працы на парламенцкіх выбарах 2012 года. «Гэта загартоўка, гэта ваша грамадзянская пазіцыя, гэта вопыт, які спатрэбіцца», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки