Радзькоў заклікаў "Белую Русь" рыхтавацца да выбараў прэзідэнта

28.07.2010 11:26
Архив Редакция

Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў паведаміў, што колькасць членаў арганізацыі дасягнула 100 тыс. чалавек. Па словах Аляксандра Радзькова, больш за 35 тыс. членаў — гэта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў, а саму арганізацыю хутка чакае галоўны экзамен — удзел у выбарах кіраўніка дзяржавы.

«Белая Русь» сталася адным з самых шматлікіх і аўтарытэтных грамадскіх аб’яднанняў у рэспубліцы. З кожным годам мацнее наша згуртаванасць, мы становімся мацнейшымі. У нашы шэрагі ўліваюцца найлепшыя людзі краіны», — гаворыцца ў звароце міністра адукацыі да членаў аб’яднання.

«Выказваю словы шчырай падзякі ўсім тым, хто, уступіўшы ў нашы шэрагі, не на словах, а на справе падтрымаў палітычны курс развіцця краіны, які праводзіцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. Мэтай рэалізацыі гэтага курсу з’яўляецца пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі — дзяржавы для народа», — гаворыцца ў звароце.

«Наперадзе ў нас галоўны экзамен — удзел у выбарах кіраўніка дзяржавы. Паспяховае выкананне гэтай задачы немагчымае без высокага ўзроўню арганізацыйнай працы, выканальніцкай дысцыпліны, бездакорнага выканання рашэнняў кіруючых органаў аб’яднання. Асабісты ўнёсак кожнага члена аб’яднання ў рашэнне задачаў, якія стаяць перад РГА «Белая Русь», — гарантыя пазітыўнай дынамікі развіцця нашага руху», — адзначыў Аляксандр Радзькоў у сваім звароце.

Как вам новость?
Головоломки