Raiffeisen ацэньвае дэфіцыт валюты ў Беларусі ў 8-11 млрд. даляраў

19.04.2011 16:05
Архив Редакция

Агульны дэфіцыт валюты ў Беларусі ацэньваецца ў 8-11 млрд. даляраў. Такія разлікі прыводзяць у аналітычнай запісцы эксперты банка Raiffeisen. "Выратаваць краіну ад недахопу валютнай ліквіднасці можа толькі шырокамаштабная прыватызацыя і новая праграма крэдытавання МВФ у аб'ёме 5-10 млрд. даляраў", — лічаць эксперты банка.

На думку экспертаў, дапамагчы беларускай эканоміцы можа 30-працэнтная аднамомантавая або фарсіраваная дэвальвацыя беларускага рубля, а таксама крэдытная падтрымка з боку расійскіх банкаў.

У той жа час дарога на рынак еўрабондаў для Беларусі закрытая праз высокі кошту запазычанняў і недавер інвестараў да таго часу, пакуль улады краіны не сігналізуюць пра гатоўнасць адмовіцца ад дырэктыўных прагнозных паказчыкаў росту эканомікі ці не дадуць гарантыі дастатковай для пакрыцця валютнага дэфіцыту знешняга фінансавання, перадае АФН.

Акрамя таго, у аналітычнай запісцы таксама адзначаецца, што рынкі, хутчэй за ўсё, запатрабуюць ад Беларусі пераканаўчую сярэднетэрміновую стратэгію кіравання знешнім доўгам і зніжэння знешніх дысбалансаў, у тым ліку скарачэння дэфіцыту плацёжнага балансу.

Как вам новость?
Головоломки