Raiffeisen: ад дэфолту Беларусь выратуюць толькі прыватызацыя і дэвальвацыя

14.02.2011 17:20
Архив Редакция

Эксперты банка Raiffeisen падрыхтавалі аналітычную запіску, у якой сказана, што ўладам Беларусі трэба будзе тым ці іншым чынам вырашыць праблему адмоўнага сальда знешняга гандлю, калі яны маюць намер захаваць золатавалютныя рэзервы краіны. У запісцы спецыялісты банка паказваюць на неабходнасць дэвальвацыі беларускага рубля і на прыватызацыю.

«У выпадку захавання бягучага эканамічнага трэнду ЗВР Беларусі будуць губляць па 500 млн. даляраў на месяц. Сітуацыя пагаршаецца і тым, што каля 50% знешняга доўгу краіны — 12,5 млн. даляраў — прыпадае на кароткатэрміновыя абавязацельствы (да 12 месяцаў), што стварае сур’ёзную праблему рэфінансавання», — гаворыцца ў аналітычнай запісцы банка, перадае АФН.

Спецыялісты банка лічаць, што «праблема ляжыць у структурнай плоскасці, а таму ў беларускіх уладаў небагаты выбар інструментара». У прыватнасці, гэта працяг распачатай у 2009 годзе палітыкі знешніх пазычанняў, узмацніць якую можна продажам беларускай дзяржуласнасці замежным інвестарам, адзначаюць эксперты Raiffeisen.

Акрамя таго, неабходна дэвальвацыя беларускага рубля, якая з аднаго боку прывядзе да падаражэння імпарту і з другога боку патаннення экспарту, што ў абодвух выпадках дазволіць скараціць дэфіцыт знешняга гандлю, мяркуюць спецыялісты банка. Акрамя гэтага ў аналітычнай запісцы беларускім уладам прапаноўваецца таксама адмовіцца ад далейшага павышэння заробкаў, скарачэння бюджэтных расходаў, зніжэння тэмпаў (аб’ёмаў) крэдытавання беларускай эканомікі.

«Выкананне названых рэкамендацый не зменіць сітуацыю ў эканоміцы краіны ў раптоўна, а таму ў бліжэйшыя месяцы ЗВР працягнуць зніжацца», — лічаць эксперты Raiffeisen.

Аднак калі ні адна з прапанаваных рэкамендацый не будзе выканана павышэнне ўразлівасці беларускай эканомікі выкліча негатыўную рэакцыю на фінансавых рынках, следствам якой можа стаць павышэнне ставак па беларускіх еўрабондах і зніжэнне суверэннага рэйтынгу краіны, мяркуюць спецыялісты банка.

Как вам новость?
Головоломки