Раманчук абвінаваціў Лукашэнку ў плагіяце

03.12.2010 15:35
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук 2 снежня завяршыў тэлевыступы на Першым тэлеканале. У сваім звароце да выбаршчыкаў палітык абвінаваціў цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку ў плагіяце асноўных палажэнняў сваёй перадвыбарнай праграмы.

«Нашы ўлады, як двоечнікі, перапісалі нашу праграму і спрабуюць выдаць за сваю. Рэалізаваць яе не могуць, бо ў іх няма ўпэўненасці, што яна патрэбная», — заявіў Яраслаў Раманчук.

Сам жа кандыдат выступае за права быць прэзідэнтам не больш за два тэрміны, супраць войнаў з Расіяй і «Газпромам», абяцае траціну пастоў міністраў аддаць беларускім жанчынам.

«Прычым гэтыя пасты жанчыны будуць займаць не таму, што яны належаць да «прыгожага полу», а таму, што яны прафесіяналы сваёй справы», — падкрэсліў Яраслаў Раманчук.

Таксама ў сваім выступе, як ужо паведамляў Тэлеграф, Яраслаў Раманчук у чарговы раз агучыў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы. Так, палітык паабяцаў правесці канстытуцыйную рэформу, каб абмежаваць знаходжанне прэзідэнта пры ўладзе двума тэрмінамі, зрабіць яго падсправаздачным парламенту, а таксама стварыць незалежны суд.

Как вам новость?
Головоломки