Раманчук: Лукашэнка апраўдае пагаршэнні ў эканоміцы дзеяннямі Расіі

18.06.2010 11:52
Архив Редакция

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што хутка паміж Беларуссю і Расіяй адбудзецца ўзмацненне канфлікту вакол сітуацыі з пастаўкамі газу. Па словах эксперта, Аляксандр Лукашэнка выкарыстае напружаныя стасункі з Расіяй падчас прэзідэнцкіх выбараў і будзе апраўдваць пагаршэнне ў эканоміцы дзеяннямі Расіі.

«Мы бачым, што палітычнай волі плаціць за газ і працаваць згодна з умовамі кантракту няма. Значыць, варта чакаць эскалацыі канфлікту, — сказаў намеснік старшыні АГП. — Лукашэнка прыхаваў расійскую карту, пры дапамозе якой ён будзе апраўдваць пагаршэнне эканамічнага становішча напярэдадні выбараў».

Яраслаў Раманчук мяркуе, што пасля першага ліпеня сітуацыя стане яшчэ больш вострай. «Дэ-факта спыніць працу Мытны саюз Беларусі і Расіі, і беларускія тавары фактычна будуць пастаўляцца ў Расію на тых жа ўмовах, што і літоўскія ці амерыканскія», — цытуе спецыяліста РИА «Новости».

Па словах намесніка старшыні АГП, паміж беларускім і расійскім бакамі пачнецца «жорсткая» размова і абвастрэнне сітуацыі супадзе з кампаніяй па выбарах прэзідэнта Беларусі. «У найбліжэйшыя пару месяцаў нам трэба набрацца цярпення, каб назіраць дэструктыўнае супрацьстаянне», — лічыць Яраслаў Раманчук.

Пры гэтым прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы адхіліў магчымасць дасягнення хуткіх дамоўленасцяў па газавым пытанні. «Было шмат магчымасцяў дамовіцца, і дамовіліся б, калі б прысутнічала палітычная воля», — падсумаваў Яраслаў Раманчук.

Багданкевіч: Беларусь без праблемаў можа пагасіць доўг за газ

У сваю чаргу, былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць, што Мінск можа пагасіць доўг без цяжкасцяў. «Ніякіх праблемаў няма. Ёсць рэзерв каля шасці мільярдаў даляраў. Тры мільярды з іх — гэта непасрэдна валюта», — сказаў спецыяліст.

Па словах Станіслава Багданкевіча, беларускі бок да гэтага часу не разлічыўся з «Газпромам» па палітычных матывах, і не плоціць, таму што «ідзе палітычны гандаль».

Пры гэтым эксперт упэўнены, што далейшага абвастрэння газавага канфлікту не будзе. «Думаю, што не будзе эскалацыі. Вопыт ёсць. Акрамя таго, ёсць дамоўленасць па кошце, і яна льготная. Украіна, Еўропа плоцяць нашмат даражэй», — сказаў Станіслаў Багданкевіч.

Как вам новость?
Головоломки