Раманчук: Лукашэнка спрабуе рэалізаваць маю перадвыбарную праграму

19.01.2011 15:35
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук, які займае цяпер пасаду намесніка старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, заявіў, што беларускія ўлады спрабуюць рэалізаваць ягоную праграму. Па словах экс-кандыдата, з вуснаў новага прэм'ера Беларусі Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнка сёння гучаць яго перадвыбарчыя лозунгі.

Разам з тым экс-кандыдат лічыць, што дзеля рэформаў у краіне палітычная дзейнасць апазіцыі павінна быць накіравана на дыялог з уладай, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Нам трэба ісці на парламенцкія выбары, размаўляць з людзьмі і толькі гэта — шанец на дыялог, які прывядзе да рэформаў у нашай краіне», — заявіў намеснік старшыні АГП.

Яраслаў Раманчук не ўпершыню кажа пра тое, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць напрацоўкі апазіцыі пры правядзенні дзяржаўнай палітыкі. Як раней перадаваў Тэлеграф, падчас перадвыбарчай кампаніі падчас тэлевыступу палітык абвінаваціў прэзідэнта Беларусі ў плагіяце асноўных палажэнняў сваёй перадвыбарнай праграмы.

Напярэдадні выбараў Яраслаў Раманчук таксама прызнаўся, што ўлады запрашалі яго да супрацоўніцтва і прапаноўвалі заняць пасаду прэм’ер-міністра ці віцэ-прэм’ера, які адказвае за пытанні правядзення эканамічных рэформаў.

Как вам новость?
Головоломки