Раманчук мае намер скараціць колькасць міністэрстваў да васьмі

28.10.2010 11:24
Архив Редакция

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, які прэтэндуе на прэзідэнцкі пост, лічыць неабходным скараціць "Занадта разадзьмуты чынавенскі апарат". Па словах патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, у Беларусі дастаткова пакінуць восем міністэрстваў.

Яраслаў Раманчук лічыць, што ў ліку іншага неабходна рэфармаваць Адміністрацыю прэзідэнта да ўзроўню сакратарыяту і скасаваць Кіраванне справамі прэзідэнта, перадае «Ежедневник».

Пытанне з Саветам міністраў, на думку намесніка старшыні АГП, таксама варта абмяркоўваць. Пры гэтым Яраслаў Раманчук лічыць, што ў краіне павінны працаваць міністэрства фінансаў, міністэрства замежных спраў, міністэрства абароны (магчыма міністэрства абароны і бяспекі), міністэрства сацыяльнага забеспячэння, міністэрства юстыцыі і міністэрства прыватызацыі дзяржуласнасці. Яраслаў Раманчук падкрэсліў, што пералік і функцыянальнасць міністэрстваў могуць абмяркоўвацца.

У той жа час патэнцыйны кандыдат перакананы, што міністэрствы адукацыі і аховы здароўя неабходна рэфармаваць ў камітэты. Міністэрства інфармацыі, на думку намесніка старшыні АГП, можна наогул скасаваць. Яраслаў Раманчук лічыць, што дзяржаўных СМІ ў Беларусі быць наогул не павінна, такім чынам, і міністэрства, якое іх курыруе не патрэбна.

Как вам новость?
Головоломки