Раманчук назваў бюджэт 2011 года "самым бессэнсоўным"

07.09.2010 16:12
Архив Редакция

Кіраўнік цэнтра Мізеса, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук назваў праект бюджэту на 2011 год "самым палітызаваным і бессэнсоўным". "Гэты праект не ўлічвае кошт на газ, схемы пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь, рызыку дэвальвацыі беларускага рубля і многае-многае іншае", — растлумачыў Яраслаў Раманчук.

«Гэты праект распрацаваны зыходзячы з меркавання, што беларуская эканоміка будзе працаваць стабільна, а грамадзяне будуць атрымліваць заробак у 500 даляраў ЗША. Насамрэч краіне трэба было б мець рэалістычны бюджэт, а не піяр-кампанію Аляксандра Лукашэнкі. Ніхто гэты бюджэт і не збіраецца выконваць — бюджэт ледзь не кожны месяц карэктуецца прэзідэнцкімі ўказамі», — заявіў Яраслаў Раманчук, перадае «Беларускі партызан».
 
Яраслаў Раманчук лічыць, што прыняцце бюджэту за чатыры месяцы да канца фінансавага года, кажа пра тое, што ўлада не ўпэўненая ва ўласных дзеяннях. «Лукашэнка не ведае, што рабіць з выбарамі: ці то праводзіць датэрмінова, ці то ў вызначаныя законам тэрміны — у студзені-лютым 2011 года. Адсюль — мітуслівасць, нервовасць, няўпэўненасць. Бо эканоміка можа заваліцца раней за выбары. Але прыкрыццё трэба было прыдумаць. Бо для бюджэту цяпер — не пажарная сітуацыя. Можна было б ўзяцца за гэты дакумент і тады, калі перамовы па газе выйшлі б на фінішную прамую…», — адзначыў Яраслаў Раманчук.

Как вам новость?
Головоломки