Раманчук назваў галоўных супернікаў лібералізацыі ў Беларусі

17.05.2010 17:04
Архив Редакция

Эканаміст Яраслаў Раманчук паведаміў, што не прымаў непасрэднага ўдзелу ў стварэнні праекта дырэктывы №4 аб лібералізацыі эканомікі, які быў апублікаваны ў інтэрнэце. "Хтосьці зрабіў кампіляцыю з праграм, прапанаваных бізнэс-супольнасцю, — сказаў эксперт. — Я яшчэ не паспеў абмеркаваць гэты праект у кулуарах урада, але відавочна, што ён будзе мець шэраг супернікаў".

Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса тым самым развеяў чуткі пра тое, што аўтарства дырэктывы належыць яму, перадае «n#####n».
Кажучы пра супернікаў лібералізацыі ў краіне, эканаміст мяркуе, што імі будуць прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў, а таксама міністэрствы прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Раней верагодны праект дырэктывы № 4, што утрымлівае палажэнні аб лібералізацыі эканомікі, апублікаваў «Беларускі Партызан».

Как вам новость?