Раманчук: няма сэнсу ў вытворчасці аўтамабіляў у Беларусі

11.05.2010 10:54
Архив Редакция

Кіраўнік даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук пракаментаваў намер Ірана дадаткова інвеставаць 55 млн. даляраў у вытворчасць аўтамабіляў маркі Samand у Беларусі. На думку эканаміста, сэнсу ў арганізацыі вытворчасці аўтамабіляў у Беларусі няма, паколькі "значна танней і бяспечней іх імпартаваць".

«Ідэя імпартазамяшчэння досыць старая. Яе жадалі рэалізаваць на Захадзе пасля другой сусветнай вайны, але спроба завяршылася правалам, — заявіў Яраслаў Раманчук у інтэрв’ю «Завтра твоей страны». — Бо імпартазамяшчэнне — штучнае навязванне прадпрымальнікам таго, што яны рабіць не жадаюць ці не ўмеюць. У той жа час уключэнне ў ланцужкі транснацыянальных карпарацый з’яўляецца звычайным сцэнарам арганізацыі імпартазамяшчальнай вытворчасці».
Спробы наладзіць у Беларусі вытворчасць аўтамабіляў пакуль не прывялі да прыкметных поспехаў. Аб’ём выпуску іранскіх аўтамабіляў Samand у 2009 годзе не дасягнуў і 300 штук, хоць за гэты ж перыяд у Беларусі было прададзена каля 200 тыс. імпартных аўтамабіляў.
«Досвед паказвае, што беларускія спажыўцы арыентуюцца на аўтамабілі еўрапейскай, японскай, амерыканскай вытворчасці. Беларусы сярэдняга дастатку гатовыя плаціць за якасць, яны не асабліва давяраюць нават вядомым маркам расійскай зборкі», — адзначыла, у сваю чаргу, намкіраўніка даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту Ірына Тачыцкая.
На думку эксперта, праблема заключаецца не толькі ў даверы спажыўца. Аўтамабіль з’яўляецца складаным тэхналагічным прадуктам, і ўзнікае пытанне пра неабходнасць стварэння якасных запчастак. У Расіі, дзе ўжо не першы год дзейнічаюць зборачныя вытворчасці шэрагу вядомых марак, дадзеная праблема таксама пакуль не вырашана.

Как вам новость?
Головоломки