Раманчук прызнаўся, што хлусіў перад выбарамі

23.03.2011 17:14
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Яраслаў Раманчук расказаў, што схлусіў журналістам у час выбарчай кампаніі аб тым, што яму нібыта прапаноўвалі пост прэм'ер-міністра краіны. Па словах палітыка, на такі крок яго падштурхнуў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

«Для мяне самым крыўдным было, калі казалі, што мяне купілі. Маўляў, паквапіўся на прапанову працаваць ва ўрадзе. А бо такой прапановы ніколі не было. Гэта мне ў свой час Лябедзька прапанаваў зрабіць такі піяр», — паведаміў Яраслаў Раманчук у інтэрв’ю газеце «Салiдарнасць».

«Памятайце, за тыдзень да выбараў я трапіў у аварыю? Вось тады Толя і кажа: а давай скажам, што табе да гэтага прапаноўвалі працу ва ўрадзе, а потым нібыта «адпомсцілі» — маўляў, каб пераканаць, што ад такіх прапаноў не адмаўляюцца. Ну, я і пагадзіўся. І вось яно вылезла бокам. Людзі ўспомнілі гэта пасля маёй заявы і сталі казаць, што нібыта я вырашыў выслужыцца, што ўзяў нейкую прапанову ад уладаў», — канстатаваў экс-кандыдат.

Раманчук: калі б ведаў, што столькі г..на будзе, не палез бы

Пры гэтым палітык заявіў, што не стаў бы балатавацца ў прэзідэнты, калі бы загадзя ведаў, чым скончацца выбары. «100% не палез бы. Калі б ведаў, што такое нагрувашчванне г..на будзе — ні за што! Пайшоў бы на аклад да Някляева з прапановай: буду пісаць табе праграму і казаць, што я тваё эканамічнае эга. І пляцоўка была б, і ні за што не адказваеш. Але задачы былі іншыя», — адзначыў Яраслаў Раманчук.

«Цяпер самым галоўным для мяне з’яўляецца вызваленне Лябедзька. Я сустракаўся і ў Кіеве і ў Піцеры з палітыкамі, заклікаў іх падымаць пытанне палітвязняў. Гэта тое, што для мяне важней, чым зрабіць тысячы заяваў, што я супраць Лукашэнкі і за дэмакратыю», — падкрэсліў былы прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост.

Как вам новость?
Головоломки