Раманчук сабраў неабходныя 100 тыс. подпісаў

21.10.2010 12:30
Архив Редакция

Ініцыятыўная група прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука сабрала неабходныя 100 тыс. подпісаў для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты. Пра гэта 20 кастрычніка паведаміў старшыня Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі Анатоль Паўлаў.

Паводле яго слоў, на 20 кастрычніка ў падтрымку Яраслава Раманчука было сабрана больш за 102,5 тыс. подпісаў. Тым не менш, ініцыятыўная група патэнцыйнага кандыдата працягне працу па зборы подпісаў, перадае сайт АГП.

Аб набліжэнні да запаветнай рысы ў сто тысяч подпісаў заявіў яшчэ адзін прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост, старшыня Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка. Па словах прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, па стане на раніцу 21 кастрычніка, яго ініцыятыўная група сабрала больш за 98,5 тыс. подпісаў, перадае «Беларускі партызан».

Віктар Цярэшчанка паведаміў, што больш за ўсё подпісаў у сваю падтрымку ён сабраў у Мінску і Гомельскай вобласці.

Как вам новость?