Раманчук: у Маскве не выключалі захоп Дома ўраду ў Мінску

21.03.2011 14:57
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Яраслаў Раманчук расказаў аб сваім бачанні падзей на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня. Палітык лічыць верагоднымі некалькі варыянтаў развіцця падзей, на якія разлічвалі апазіцыйныя сілы, якія выйшлі на дэманстрацыю да Дома ўрада. Адным з такіх варыянтаў, па словах экс-кандыдата, магла быць таемная дамоўленасць з Крамлём аб магчымым захопе будынка Дома ўрада.

Яраслаў Раманчук распавёў аб тым, што існуе верагоднасць таго, што варыянт захопу Дома ўрада абмяркоўваўся ў Маскве. «Нібыта ў размовах з Пуціным такая рэч прагучала. Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, я сказаць не магу. Прынамсі, я тады разумею логіку тых людзей, якія заклікалі ісці да Дому ўрада і пайшлі туды на перамовы», — распавёў экс-кандыдат, перадае «Салідарнасць».

«У той момант я быў здзіўлены, калі а палове на дванаццатую кандыдаты заявілі: мы ідзем на перамовы з урадам. Аб чым? З кім размаўляць? Гэта потым я даведаюся (чутка неправераная), што ў Крамлі «рэкамендавалі» Сідорскаму (Сяргею Сідорскаму, які ў той час з’яўляўся прэм’ер-міністрам Беларусі, — Тэлеграф) у выпадку, калі Дом ўрада будзе заняты, ісці на перамовы з дэманстрантамі», — растлумачыў Яраслаў Раманчук.

«Тады многае сыходзіцца. Тады зразумела, чаму людзі патусавалі да Дома ўрада. Лагічна: ты яго займаеш, становішся ледзь не цэнтрам улады і вядзеш перамовы. Інакш навошта штурхаць на правакацыі, заклікаць бліжэй падыходзіць да Домуа ўраду? Толькі каб не дапусціць легітымізацыі Лукашэнкі (прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Тэлеграф)? Хоць з гэтага пункту гледжання дзеянні аказаліся паспяховымі. Мы дабіліся яго нелегітымізацыі», — адзначыў экс-кандыдат.

Раманчук: калі б кандыдаты хацелі перавароту ў Беларусі, паступалі б інакш

Тым не менш, Яраслаў Раманчук лічыць больш верагоднай іншую версію падзей. «Другая версія — і я яе прытрымліваюся — што ў гэтай кампаніі Лукашэнка, безумоўна, не атрымаў бы магутны ўдар пад дых, калі б не гэтыя дзеянні, і вымушаны быў бы пачаць нейкі дыялёг з еўрапейскай супольнасцю. А пры такім збегу акалічнасцяў цалкам выйграе Расія. Сеткі так шчыльна расстаўленыя, што ў Лукашэнкі наогул не застаецца ніякай свабоды манеўру. Жорсткія ўмовы: і па газе, і па нафце. Можа, Расія і не гуляла напрамую, а апасродкавана, праз кандыдатаў. Бо, калі б хацелі зрабіць якісьці пераварот, яны б зусім па-іншаму паступалі», — лічыць палітык.

Паводле іншай версіі Яраслава Раманчука, апазіцыйныя кандыдаты «проста змагаліся за тое, каб быць лідарам натоўпу, Плошчы». Пры гэтым, як лічыць палітык, некаторыя не жадаючы паўтараць дзеянні Аляксандра Мілінкевіча, лідара апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, накіравалі народ да Дома ўрада.

«Можа, сапраўды потым натоўп выйшаў з-пад кантролю, плюс спрацавалі правакатары або распаленыя людзі. Ну так, калі ведаеш, што гэта можа быць, не кліч да Дому ўрада, выставі дружыну. Я са жніўня чуў ад «Гавары праўду», што яны займаюцца Плошчай. Дзе? Трэба разабрацца ва ўстаноўках ўсіх хлопцаў, якія ўдзельнічалі ў гэтым. Высветліць, хто каго пачаў кідаць, і галоўнае — хто давёў да Лукашэнкі інфармацыю, што гэта не імітацыя Плошчы, а рэальная Плошча? Але паколькі ніхто не кажа з тых людзей, хто мог бы праліць святло, усё застаецца на ўзроўні здагадак», — распавёў Яраслаў Раманчук.

Палітык таксама выказаў упэўненасць у тым, што кіраўнік дзяржавы ведаў аб усіх сцэнарах Плошчы, якія разглядаюцца апазіцыяй. Яраслаў Раманчук таксама адзначыў, што мінулая прэзідэнцкая кампанія адрознівалася ад кампаніі 2006 года тым, што акрамя падтрымкі Захаду існавала таксама падтрымка з Усходу.

Как вам новость?
Головоломки