Раманчук: у мяне няма алергіі на патэнцыйных кандыдатаў

24.08.2010 11:12
Архив Редакция

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслаў Раманчук, каментуючы пытанне аб адносінах з іншымі патэнцыйнымі ўдзельнікамі прэзідэнцкай кампаніі, адзначыў, што гатовы ўзаемадзейнічаць з усімі дэмакратычнымі прэтэндэнтамі. "У мяне і маёй каманды няма алергіі ні на аднаго з калегаў, роўна як няма і тых, з кім бы нас звязвалі сувязі палітычнай кааліцыі", — заявіў апазіцыйны палітык.

«На сённяшні дзень мы прытрымліваемся прынцыпу «адчыненых дзвярэй» і гатовыя да супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння і з Мілінкевічам, і з Саннікавым, і з Рымашэўскі, і з усімі іншымі прэтэндэнтамі» — адзначыў намеснік старшыні АГП.

Пры гэтым Яраслаў Раманчук падкрэсліў, што «галоўным будзе агульная стратэгія перадвыбарчай кампаніі і агульнае бачанне таго, што неабходна рабіць у новай Беларусі», перадае сайт АГП.

Раманчук адправіцца ў доўгае замежнае турнэ

Яраслаў Раманчук плануе адправіцца ў доўгае замежнае турнэ, першым пунктам якога будзе Масква.

30 жніўня ў Маскве адбудзецца беларуска-расійская канферэнцыя, якую арганізуюць Нацыянальны камітэт аб’яднаных дэмакратычных сілаў і аналітычны цэнтр «Стратэгія» (якім кіруе Яраслаў Раманчук — Тэлеграф) — з беларускага боку, з боку Расіі — структуры Уладзіміра Рыжкова і Леаніда Гозмана. У мінулым годзе падобная канферэнцыя па двухбаковых адносінах прайшла ў Мінску, цяперашняе мерапрыемства — адказ.

«Гэта спроба ўцягнуць грамадзянскую супольнасьць у фармаванне альтэрнатывы наяўнаму супрацьстаянню Аляксандра Лукашэнкі і Крамля. Так атрымалася, што ў гэтым годзе канферэнцыя супала з падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Безумоўна, прэзідэнцкая тэма будзе абмяркоўвацца ў Маскве. Паглядзім, хто прыйдзе з боку дзяржаўных структур, хто будзе прадстаўляць грамадзянскую супольнасць», — адзначыў Яраслаў Раманчук.

Палітык адзначае, што пасля паездкі ў Маскву ў ходзе працяглага замежнага турнэ апазіцыя прадставіць сваё бачанне знешнепалітычнага курсу Беларусі ў Берліне, Вашынгтоне, Варшаве, Кіеве.

Как вам новость?