Раманчук хоча пабудаваць сумленную дзяржаву

06.09.2010 11:12
Архив Редакция

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, прэтэндуючы на пасаду прэзідэнта, выступіў 5 верасня ў Гомелі на Форуме аб'яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласці. Прадстаўляючы сваю перадвыбарчую праграму, палітык распавёў, што адным з найважнейшых яе пунктаў з'яўляецца стварэнне сумленнай дзяржавы.

У цэлым перадвыбарчая праграма Яраслава Раманчука грунтуецца на пяці асноўных палажэннях: сумленная дзяржава, вялікае грамадства, прыватная эканоміка, новыя працоўныя месцы і адкрытая краіна, перадае сайт АГП.

Па словах палітыка, сумленная дзяржава павінна выконваць свае абавязанні перад пенсіянерамі і сацыяльна неабароненым групамі насельніцтва. Яна таксама абавязана пакрываць страты пацярпелым ад супрацьпраўных дзеянняў чыноўнікаў і ўладных палітыкаў.

Яраслаў Раманчук таксама лічыць, што сумленная дзяржава павінна рабіць усё, каб моладзь не з’язджала з краіны. Акрамя таго, палітык падтрымлівае кампанію па адмене воінскага прызыву і пераходу на кантрактную прафесійную армію, а таксама кампанію па патрабаванні ад адміністрацыі ВНУ дакладнай калькуляцыі аплаты за навучанне і абгрунтаванне яе павышэння.

Больш за тое, Яраслаў Раманчук, у выпадку сваёй перамогі на выбарах, абяцаў выплаціць кампенсацыі дэмакратычным актывістам, якія былі незаконна звольненыя, адлічаныя з ВНУ, пазбаўленыя сацыяльных выплат і стыпендый, пазбаўленыя свабоды ці былі ўшчэмленыя ў правах за свае палітычныя перакананні і грамадзянскую актыўнасць.

Как вам новость?
Головоломки