Раманчук: "Хросны бацька" зрабіўся у Беларусі хітом № 1

21.07.2010 10:48
Архив Редакция

Зняты тэлеканалам НТВ фільм "Хросны бацька" быў хітом нумар адзін ў Беларусі, заявіў прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. На думку палітыка, тыя, хто казаў, што гэты фільм разлічаны выключна на расійскага гледача, не мелі рацыі.

«Каля 200 тыс. чалавек спампавалі абодва фільмы («Хросны бацька» і «Хросны бацька-2»- Тэлеграф). Я думаю, што аўдыторыя пераваліла за два мільёны. Таму калі казалі, што фільм разлічаны выключна на расійскую аўдыторыю, гэта не так», — сказаў Яраслаў Раманчук у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Лябедзька: тое, што паказалі на расійскім ТБ, вельмі балюча для беларускай улады

«Гэта быў ашаламляльны поспех. Як быццам узарвалі бомбу», — выказаўся адносна фільма «Хросны бацька» лідар АГП Анатоль Лябедзька, перадае «Свободная Пресса». Палітык лічыць, што акрамя праглядаў у інтэрнэце, а іх больш за 200 тыс., важна ўлічваць, што «многія беларусы, пазбаўленыя нармальнага эфірнага ТБ, глядзяць расійскія тэлеканалы па спадарожніку і кабельным тэлебачанні». «Я веру, што яго праглядзела шмат людзей. І хаця нельга сказаць, што «Хросны бацька» стаўся для нашых грамадзянаў адкрыццём, ягоны поспех быў відавочны», — заключыў апазіцыйны палітык.

Нягледзячы на некаторую збітасць і агульнавядомасць, факты знікнення вядомых людзей, «прымушаюць задумацца», лічыць лідар АГП. На ягоную думку, «тое, што паказалі на расійскім ТБ, вельмі балюча для беларускай улады», і рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі на будучых выбарах прэзідэнта Беларусі «будзе як ніколі нізкім», падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Как вам новость?
Головоломки