Раманчук заклікаў улады не прадаваць "Беларуськалі" і НПЗ

26.08.2010 12:40
Архив Редакция

У цяперашняй эканоміка-палітычнай сітуацыі прыватызацыя такіх буйных прадпрыемстваў, як "Беларуськалі", "Беларусбанк", Мазырскі і Наваполацкі НПЗ, МАЗ і "Белдзяржстрах", немэтазгодная. Пра гэта 25 жніўня ў мінскім офісе Партыі БНФ пры прэзентацыі тэзісаў сваёй праграмы "Мільён працоўных месцаў для беларусаў" заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта эканаміст Яраслаў Раманчук.

«Сёння час, калі пад палітычныя пытанні з’яўляецца спакуса продажу такіх прадпрыемстваў. Вядома, ёсць спакуса за дарма прадаць найкаштоўнейшыя беларускія актывы, каб дажыць да выбараў. Але гэта не прынясе ніякай выгады Беларусі», — адзначыў Яраслаў Раманчук, перадае БелаПАН.

У той жа час, па словах палітыка, ён супраць прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў «не таму, што з ліберала-рыначніка зрабіўся прыхільнікам сацыялізму». «А таму, што ў цяперашніх умовах гэтыя пагадненні будуць праведзеныя па загадзя непразрыстай схеме. І потым можа высветліцца, што мы прадалі прадпрыемства па смешнай цане, каб забяспечыць і выбары, і абяцаныя ўрадам заробкі», — выказаў здагадку прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта краіны.

Как вам новость?
Головоломки