Рамірэс: Венесуэла павялічвае пастаўкі нафты ў Беларусь на 150%

29.10.2010 09:05
Архив Редакция

Міністр энергетыкі і нафты Венесуэлы Рафаэль Рамірэс заявіў, што Каракас ў 2011 годзе павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь да 200 тыс. барэляў на дзень. Паводле яго слоў, гэта прадугледжана пагадненнем, заключаным урадамі Беларусі і Венесуэлы. Такім чынам пастаўкі нафты Мінску кампаніяй Petróleos de Venezuela павялічацца ў параўнанні з 2010 годам на 150%.

У цяперашні час Венесуэла рэалізуе стратэгію дыверсіфікацыі паставак нафты, каб пазбегнуць залежнасці ад продажу «чорнага золата» ў ЗША, якія на сённяшні дзень дзень з’яўляюцца галоўным яго пакупніком, нагадвае Reuters. Для гэтага Каракас выходзіць на розныя знешнія рынкі, у асноўным Кітая і Еўразіі.

Разам з тым Рафаэль Рамірэс падкрэсліў, што «мы нікому не прадаем нафту са зніжкай». «Мы пастаўляем нафту ў Беларусь па рынкавых цэнах, якія вышэйшыя за кошт нафты гатунку заходне-тэхаская сярэдняя (WTI). З красавіка мы прадаем нафту па цане 78 даляраў за барэль, што вышэй за кошт WTI на 60 цэнтаў… Сукупны яе кошт складае 871 млн. даляраў», — распавёў венесуэльскі міністр аб умовах паставак нафты ў Беларусь.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па ўмовах падпісанага кантракту ў 2010 годзе Венесуэла павінна паставіць у Беларусь чатыры мільёны тон нафты, у 2011 годзе аб’ёмы паставак павінны ўзрасці да 10 млн. тон.

Как вам новость?
Головоломки