Іран спрабуе рэанімаваць вытворчасць аўто ў Беларусі

06.05.2010 10:17
Архив Редакция

Шостага траўня ў Мінск прыбывае міністр прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбар Мехраб'ян. На сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Радзевічам прадстаўнік іранскага ўрада абмяркуе пашырэнне сумеснай вытворчасці ў Беларусі іранскіх аўтамабіляў Samand.

Акрамя таго, Алі Акбар Мехраб’ян наведае цырымонію адкрыцця іранскага заводу па вытворчасці меднага дрота, а таксама абмяркуе з Аляксандрам Радзевічам праект па будаўніцтве ў Беларусі іранскага цэментавага заводу з вытворчай магутнасцю 3,3 тыс. тон у дзень, перадае выданне Tehran Times.
Як раней паведамляў Тэлеграф, летась ЗАТ «Юнісон» сумесна з іранскай кампаніяй Iran Khodro выпусцілі ў Беларусі 244 легкавыя аўтамабілі маркі Samand. Пра гэта расказаў фінансавы дырэктар прадпрыемства «Юнісон» Сяргей Скамарох. Па словах прадстаўніка кампаніі, у краіне таксама прадалі 281 машыну гэтай маркі.
Фінансавы дырэктар адзначыў, што больш за 90% пакупнікоў машын складаюць юрыдычныя асобы. «У планах вытворчасці і рэалізацыі ў нас на гэты год — выпусціць за тысячу аўтамабіляў. Але гэта пры ўмове, што ажыццявіцца пастаўка машынакамплектаў — тады будзе што збіраць і будзе што прадаваць», — адзначыў Сяргей Скамарох.

Как вам новость?
Головоломки