Расатам: беларускую АЭС пабудуюць па метады адкрытага каштарысу

26.04.2011 13:53
Архив Редакция

Дырэктар праграм расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Росатам" Сяргей Баяркін у эфіры беларускага тэлебачання паведаміў, што беларускую АЭС будуць будаваць па метадзе адкрытага каштарысу. "Унікальнасць беларускай АЭС у тым, што яна будзе будавацца па метадзе адкрытага каштарысу. То бок, усе дамоўленасці, звязаныя з гэтым праектам, абмяркоўваюцца абсалютна ў адкрытым рэжыме", — сказаў ён.

Эксперт таксама адзначыў, што беларуская АЭС будзе бяспечнейшый за станцыю ў Фукусіме. «На японскай «Фукусіме» — праект другога пакалення. Тое, што мы будуем ў сябе, за мяжой, у тым ліку ў Беларусі, гэта праекты трэцяга пакалення. Асноўнае патрабаванне да энергаблока трэцяга пакалення — адсутнасць магчымасці выхаду радыеактыўнасці за межы прамысловай пляцоўкі станцыі» , — падкрэсліў ён, перадае БелТА.

Па словах Сяргея Баяркіна, «калі нас на некаторых замежных тэндарах папракалі ў дарагоўлі нашых праектаў, бо у іх занадта шмат сістэм бяспекі, мы казалі, што зашмат бяспекі не бывае».

Беларускія навукоўцы хочуць у два разы знізіць верагоднасць аварыі на АЭС

«Акрамя таго, што беларуская АЭС будзе апошняга пакалення, у нас распрацоўваецца сістэма, якая вызначыць, дзе можа здарыцца аварыя на станцыі. Па нашых разліках, такая сістэма можа, прынамсі, на два парадкі знізіць верагоднасць цяжкай аварыі», — сказаў супрацоўнік аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Георгі Шаравараў.

Паводле яго слоў, адна французская фірма ўжо выказала гатоўнасць уступіць у частковае фінансаванне стварэння такой сістэмы.

«Калі мы падышлі да этапу выбару праекту станцыі, то для сябе паставілі задачу: гэта павінен быць самы сучасны праект, які адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі. У ходзе кансультацый і перамоваў спыніліся на расійскім праекце», — адзначыў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Как вам новость?
Головоломки