Расея можа вылучыць на будаўніцтва беларускай АЭС 7 млрд даляраў

20.05.2011 09:37
Архив Редакция

Расія гатова выдзеліць Беларусі крэдыт на суму сем мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС. Пра гэта паведаміў расійскі віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб таварным крэдыце. "Паэтапная разбіўка крэдыту па гадах пакуль не вызначана, аднак агульная сума будзе толькі па той частцы, якая звязаная з таварамі і паслугамі — больш за 7 млрд даляраў", — сказаў ён.

Разам з тым, па словах расійскага віцэ-прэм’ера, канчатковую суму вызначаць пры будаўніцтве АЭС у залежнасці ад тэндараў і цэн, перадае БелТА.

У той жа час Аляксей Кудрын паведаміў, што па крэдыце, запытаным Беларуссю на стварэнне інфраструктуры для будучай АЭС сіламі беларускіх будаўнікоў з выкарыстаннем беларускіх матэрыялаў і абсталявання, бакі пакуль не дамовіліся. «Гэта ўжо фінансавы крэдыт, па ім рашэнняў пакуль ніякіх няма», — заявіў ён.

Как вам новость?