Расія заплаціла Беларусі за транзіт газу па кантракце

24.06.2010 11:02
Архив Редакция

Расійскі газавы холдынг "Газпром" пералічыў Беларусі грошы ў кошт выплаты доўгу за транзіт газу, які ўтварыўся з пачатку года. Па словах афіцыйнага прадстаўніка кампаніі Сяргея Купрыянава, Расія аплоціць транзіт зыходзячы з цаны 1,45 даляра за прапампоўку тысячы кубаметраў на 100 кіламетраў, а агульная сума плацяжу склала 228 млн. даляраў.

Як заявіў з гэтай нагоды прэс-сакратар «Газпрома», цяпер «якіх-небудзь праблемаў, якія маглі б перашкаджаць пастаўкам газу і яго транзіту, няма», перадае РИА «Новости». 

Як раней перадаваў Тэлеграф, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што «Газпром» вінен «Белтрансгазу» 260 млн. даляраў. Па словах намесніка кіраўніка ўрада, на працягу дзесяці месяцаў мінулага года «Газпром» спраўна плаціў «Белтрансгазу» за транзіт газу.

Тарыф паводле кантракту быў 1,74 даляра, а «Газпром» плаціў 1,45 даляра. Такім чынам і назапасілася запазычанасць за транзіт у суме 260 млн. даляраў, растлумачыў намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

У сваю чаргу, прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін раніцай 24 чэрвеня заявіў, што Расія не павінна згаджацца на выстаўленыя Беларуссю ўмовы і павінна аплочваць транзіт газу па кантракце, а ўсе магчымыя змены умоваў прапампоўкі трэба абмяркоўваць на перамовах, з тым каб «у нармальнай таварыскай дзелавой абстаноўцы высветліць усе пытанні, якія з’яўляюцца спрэчнымі».

Как вам новость?
Головоломки