Расія абяцае не заплюшчваць вочы на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі

03.02.2011 15:50
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў 3 лютага, што Масква не будзе заплюшчваць вочы на парушэнне ўладамі Беларусі асноўных правоў і свабод чалавека. Пры гэтым кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што "Беларусь — наша братэрская краіна, стратэгічны партнёр". 

«Мы не збіраемся кіравацца падвойнымі стандартамі, што неабходна для захавання правоў і свабодаў у самой Расіі», — адзначыў Сяргей Лаўроў і дадаў, што «ёсць пэўныя стандарты, ёсць абавязацельствы, пад якімі мы падпісаліся», перадае РИА «Новости».

Акрамя таго, расійскі міністр назваў непрымальнымі арышты ў Беларусі, праведзеныя пасля акцыі пратэсту апазіцыі 19 снежня, калі міліцыя затрымала некалькі экс-кандыдатаў у прэзідэнты і грамадзян Расіі, з якіх двое ўсё яшчэ застаюцца пад вартай. «Мы спрабуем атрымаць больш яснасці ў беларускіх калегаў», — сказаў кіраўнік МЗС Расіі.

Як чакаецца, 3 лютага беларускія ўлады павінны прад’явіць канчатковае абвінавачванне двум расійцам, затрыманым у рамках справы аб масавых беспарадках у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні.

Як раней паведаміў Тэлеграф, прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 1 лютага на пасяджэнні Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, які праходзіў у Екацерынбургу, выказаў незадаволенасць пазіцыяй міністэрства замежных спраў Расіі па санкцыях Еўрасаюза і ЗША ў дачыненні да Беларусі.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 2 лютага заявіў, што Расія лічыць непрымальнымі масавыя арышты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тым не менш, па словах кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, Расія не падтрымлівае рашэнне Еўрасаюза ўвесці санкцыі супраць Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки