Расія абвінавачвае Беларусь у пастаўках кантрафактнай "Баржомі"

20.04.2011 11:29
Архив Редакция

Расійская санітарная служба выявіла ў некалькіх рэгіёнах РФ, уключаючы Маскву, нелегальна ўвезеныя партыі грузінскай мінеральнай вады "Баржомі". Пастаўкі ажыццяўляліся праз тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым 20 красавіка заявіў кіраўнік Расспажыўнагляду і галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка.

«Аб’ёмы прадукцыі, што ўвозіцца носяць цалкам прамысловы характар», — цытуе Генадзя Анішчанку Інтэрфакс.

Паводле яго слоў, кантрафактныя партыі «Баржомі» выявілі супрацоўнікі Дзяржэпіднагляду падчас кантрольна-наглядных мерапрыемстваў на харчовых рынках.

«Расследаваннем ўстаноўлена, што гэтая прадукцыя пранікае на тэрыторыю РФ з Беларусі, маючы акцызныя маркі, з указаннем імпарцёра — ТАА «Класічныя віны», Рэспубліка Беларусь, горад Мінск. Акрамя таго, выяўленыя бутэлькі толькі з нацыянальнымі этыкеткамі без акцызных марак, якія з-за неэфектыўнай работы мытных службаў кантрабандна завозяцца на тэрыторыю Расіі, схаваныя пад агароднінай і садавінай», — удакладніў старшыня Расспажыўнагляда.

Анішчанка абяцае разабрацца з беларускім пастаўшчыком

Па словах Генадзя Анішчанкі, з беларускай арганізацыяй, якая ажыццяўляе нелегальныя пастаўкі грузінскай мінеральнай вады, будуць «разбірацца па ўсіх сегментах бізнэсу, які ёсць у гэтага прадпрыемства ў Расійскай Федэрацыі».

«Што тычыцца краіны выхаду, якая пастаўляе гэты фальсіфікат ў Расійскую Федэрацыю, то яна ў апошні час асабліва кічылася сваім сяброўствам у СГА і захаваннем усялякіх правілаў. Мабыць, як і варта было чакаць, гэта не мае пад сабой ніякай аб’ектыўнай асновы дэмагогія вышэйшых службовых асоб дадзенага нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэння», — заўважыў галоўны санітарны лекар Расіі, кажучы пра Грузію.

Кіраўніцтву расійскіх рынкаў, дзе былі знойдзеныя нелегальныя партыі «Баржомі», прад’явяць прэтэнзіі. «Гэтыя меры не будуць спрыяць фармаванню іміджу добрасумленных прадпрымальнікаў, якія выконваюць расійскае санітарнае заканадаўства», — адзначыў Генадзь Анішчанка.

Расія забараніла ўвоз віна і мінеральнай вады з Грузіі ў 2006 годзе. Як тады заявіў Генадзь Анішчанка, партыі «Баржомі» не адпавядалі патрабаванням і нормам, а ў віне знойдзены цяжкія металы, пестыцыды і іншыя шкодныя дамешкі.

Как вам новость?
Головоломки