Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь

25.01.2011 17:35
Архив Редакция

У аўторак, 25 студзеня, расійская кампанія "Транснафта" аднавіла прапампоўку нафты ў Беларусь. Гэта стала магчымым пасля падпісання беларускімі НПЗ і расійскімі пастаўшчыкамі кантрактаў на пастаўкі нафты ў 2011 годзе. Па словах прэс-сакратара "Транснафты", прапампоўка аднавілася ў 16:50 па беларускім часе. 

Аператар трубаправодаў прыпыніў экспарт расійскай нафты ў Беларусь з 1 студзеня, 25 студзеня ў 16:50 аднавіліся пастаўкі нафты на беларускае прадпрыемства «Нафтан», а ў 17:00 — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, распавёў Ігар Дзёмін.

Па матэрыялах Reuters і РИА «Новости»

Как вам новость?
Головоломки