Расія адтэрмінавала адключэнне электраэнергіі для Беларусі

22.06.2011 09:28
Архив Редакция

Расійская кампанія "Интер РАО" адтэрмінавала да панядзелка, 27 чэрвеня, спыненне паставак электраэнергіі ў Беларусь. Пра гэта 21 чэрвеня паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі. "Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі, прынята рашэнне да панядзелка адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь", — сказаў ён.

Як раней паведамляў Тэлеграф, «Интер РАО» мела намер з 22 чэрвеня цалкам спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за адмовы афіцыйнага Мінску пагашаць запазычанасць, якая ўтварылася яшчэ з сакавіка. На дадзены момант Беларусь выплаціла расійскаму боку запазычанасць толькі за сакавік і не ўкладваецца ў заяўленыя раней тэрміны яе пагашэння.
 
Упершыню ў гэтым годзе Расія ўдвая скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь 9 чэрвеня. Пасля, пасля перамоваў аб паэтапнай выплаце Беларуссю доўгу, пастаўкі аднавіліся ў ранейшым аб’ёме.

Па матэрыялах РИА «Новости»

Как вам новость?
Головоломки