Расія і Беларусь дамовіліся аб агульных пошлінах на іншамаркі

16.03.2011 11:39
Архив Редакция

Расія, Беларусь і Казахстан дамовіліся аб адзіных увазных пошлінах на іншамаркі ў рамках Мытнага саюза. Пра гэта расказаў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння міждзяржаўнага савета Еўрапейска-азіяцкай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС). "За кошт пошлін Расія мае намер "ажыццяўляць абарону" агульнага ўнутранага рынку трох дзяржаў пры ўвозе замежных машын", — сказаў ён.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін адзначыў, што гэта ніяк не звязана з уступленнем Расіі ў СГА, паведамляе РИА «Новости».

На якім узроўні і калі будуць устаноўлены адзіныя пошліны, расійскі прэм’ер не ўдакладніў. Ён толькі адзначыў, што Беларусь запатрабавала дазволіць ёй захаваць памер пошліны на грузавыя аўтамабілі, і Расія пагадзілася з гэтай умовай.
 
Адзіныя пошліны на ўвоз іншамарак павінны пачаць дзейнічаць у Мытным саюзе з 2012 года. Па папярэдніх дадзеных, іх ўзровень у Казахстане і Беларусі будзе павышаны да расійскага. Першапачаткова, агульныя пошліны павінны былі з’явіцца з ліпеня 2010 года — адразу пасля ўтварэння Мытнага саюза, аднак Казахстан і Беларусь запатрабавалі адтэрміноўку. У цяперашні час кошт мытнага афармлення аўтамабіляў для фізічных асобаў у Беларусі і Казахстане ў шэсць-восем разоў ніжэйшы, чым у Расіі.

Как вам новость?
Головоломки