Расія будзе кантраляваць увоз алкаголю з Беларусі

24.08.2010 16:13
Архив Редакция

Нягледзячы на існае заканадаўства Мытнага саюза, Расія па-ранейшаму мае намер кантраляваць алкагольныя напоі, якія ўвозяцца з краінаў-партнёраў. Пра гэта 24 жніўня паведаміла ў афіцыйным лісце кіраўніцтва Федэральнай мытнай службы (ФМС) Расіі.

У лісце ФМС нагадвае, што ў Расіі забаронены абарот алкагольнай прадукцыі без маркіроўкі. «У выпадку ўвозу этылавага спірту, алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі з тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС, падлягаюць прымяненню ўсе нормы і патрабаванні, устаноўленыя законам да дадзенай прадукцыі, уключаючы ліцэнзаванне і маркіроўку акцызнымі маркамі», — паведаміў першы намеснік кіраўніка мытнага ведамства Уладзімір Малінін.

Свабодна ўвозіць на тэрыторыю Расіі алкаголь можна толькі для асабістых, хатніх і іншых не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці мэтаў. Згодна з міжнародным пагадненнем, адзін паўналетні грамадзянін можа правозіць не больш за пяць літраў алкаголю, паведамляе прэс-цэнтр «Хартыі 97».
 
Уладзімір Малінін даручыў сваім падначаленым прымаць неабходныя меры па недапушчэнні ўвозу на тэрыторыю Расіі немаркіраванай алкагольнай прадукцыі фізічнымі асобамі ў колькасці, якая перавышае аб’ёмы для асабістага карыстання, «у мэтах забеспячэння выканання заканадаўства Расіі ў дачыненні алкагольнай прадукцыі, што ўвозіцца з Беларусі і Казахстана».

Как вам новость?
Головоломки