Расія цалкам спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

22.06.2011 09:50
Архив Редакция

Расійская кампанія "Интер РАО ЕЭС" з 22 чэрвеня цалкам спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь праз адмову афіцыйнага Мінску пагашаць запазычанасць, што ўтварылася яшчэ з сакавіка. На дадзены момант Беларусь выплаціла расійскаму боку запазычанасць толькі за сакавік і не ўкладваецца ў заяўленыя раней тэрміны яе пагашэння.

Як раней паведамляў Тэлеграф, упершыню ў гэтым годзе Расія ўдвая скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь 9 чэрвеня. Аднак, пасля перамоваў аб паэтапнай выплаце Беларуссю доўгу, пастаўкі аднавіліся ў ранейшым аб’ёме.

Па матэрыялах РИА «Новости»

Как вам новость?